andreiprastakou 's review for:

Эда. Песні пра багоў by Anonymous, Яўген Папа­­куль
3.0

Каштоунасць гэтай кнігі наўперш акадэмічная, не мастацкая. Песні відавочна састарэлыя, вельмі блытаныя, без зазіранняў у "Каментары" зразумець сюжэты ці сэнс некаторых строфаў - падчас немагчыма. Толькі падчас перачытвання яны складаюцца ў галаве ў суцэльны твор.

Песні я бы падзяліў на тры тыпы:
* большая частка - інфа-дампы на розныя тэмы: міфалогія, пералік выдомых "багоў" (асаў, ваноў, ётунаў, альваў, інш.) і сувязяў паміж імі, радаводы.
* паэмы-лаянкі - падчас вельмі смешныя спрэчкі паміж міфічнымі істотамі.
* некалькі драм і нават лірычных твораў.

Гучаць і чытаюцца вершы добра. Вялікі дзякуй за гэта аўтару, тым больш што ён у прадмове папярэдзіць, што больш працаваў над захаваннем зместу, а не формы вершаў.

Асабіста жадаю выказаць удзячнасць аўтару - за пераклад фундаментальнага твора на беларускую мову (са старажытнаісландскай!), а таксама выдавецтва Галіяфы - за падтрымку гэтай працы!