aeola's profile picture

aeola 's review for:

1.0
funny lighthearted slow-paced
Plot or Character Driven: Character
Strong character development: No
Loveable characters: No
Diverse cast of characters: Yes
Flaws of characters a main focus: Yes

 Дзяўчынкай Сэра, нягледзячы на свой талент да магіі і добрае навучанне, была дастаткова дурной, каб застацца без свайго дару. Прайшло 15 гадоў, але яна засталася такой жа легкадумнай як і была, так і нічога не зрабіўшы з сваім жыццём, чакаючы, што яно само наладзіцца. Яно й наладзілася: у выглядзе мужчынкі з хворым дзіцём – шанца Сэры аднавіць сваю школьную закаханасць. 

Па гарачых слядах папулярнасці папярэдняй кніжкі аўтарка наспех накідала заезджаных, банальных ідэй, нават не намагаючыся напісаць іх як след. Апавяданне напісана тонам казачкі для дзяцей, за выняткам матроскай лаянкі, і самым нудным спосабам паўтарае сюжэты рамантычных фэнтэзі, якіх зараз шмат. Аўтарка нават скапіявала іх назвы, чым паставіла сваю кнігу ў шэраг штампаваных бульварных раманчыкаў. Шкада, бо папярэдняя кніга мне спадабалася, але тут няма і блізка той глыбіні і прадуманасці. 


Expand filter menu Content Warnings