A review by alina_leonova
Радзіва Прудок by Андрусь Горват

emotional funny lighthearted reflective relaxing medium-paced

4.0

Спачатку здавалася, што гэта не маё, але хацелася пачытаць нешта на мове, таму дала шанец. Потым даволі хутка ўцягнулася. Некаторыя моманты былі настолькі кранальныя і паэтычныя, што застануцца са мной надоўга. Недзе атрымалася ўхапіць сапраўдную, жывую беларускасць, недзе глыбіню чалавечых адносінаў, магію цяперашняга моманту і простага жыцця. Таму кніга спадабалася і пакінула пасля сябе цеплыню <3